RU BE EN
 

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Электронные обращения 

 
 КЛЕЦКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ

XIII раённы фестываль народнай гульні і гумару «Клецкая рагатуха»

IMG_20260331_124302_430.jpg

27 сакавіка 2026 года ў Клецку прайшоў XIII раённы фестываль народнай гульні і гумару «Клецкая рагатуха». Свята, якое сабрала тых, хто любіць беларускае слова, народную гульню і іскрысты гумар, сапраўды стала падзеяй для ўсяго раёна. 

 Вядучыя — неўтаймаваная Рагатуха (Марына Рачэк) і вясёлы Алесь (Васіль Жданко) — задалі тон усяму мерапрыемству. «Хто жыве з усмешкай, той жыве доўга!» — такімі словамі яны адкрылі фестываль, паабяцаўшы, што ў зале не будзе месца суму і нудзе.

IMG_20260331_124310_000.jpg

Сваё майстэрства на сцэне дэманстравалі калектывы і ўдзельнікі са ўсіх куткоў Клеччыны. Сярод іх: міні-тэатр “Жартаўніца” Лазавіцкага сельскага дома культуры, калектыў сцэнічнага гумару “Лясні-басні” Заастравецкага сельскага дома культуры, вакальны ансамбль “Забава” Рассветаўскага сельскага клуба-бібліятэкі, тэатральны калектыў “ФартАвая 10-ка” Сіняўскага сельскага дома культуры, удзельнікі аматарскай мастацкай творчасці Грыцэвіцкага, Галынкаўскага домоў культуры і многія іншыя.

IMG_20260331_124306_540.jpg

Асабліва і непаўторна ў пачатку фестываля праўшоў дэфіле-конкурс на лепшы гумарыстычны касцюм лялькі «Рагатуха-2026: стылізацыя па-славянску». 15 унікальных вобразаў ад сельскіх дамоў культуры раёна здзівілі гледачоў крэатывам і майстэрствам: “Беларуская пані-абраціце ўнімані”, “Грыцавіцкая сетка-куцюр”, “Стылёвая вэбэшка” і іншыя лялькі-прыгажуні сабралі бурныя апладысменты і сталі сапраўдным упрыгожаннем свята.

IMG_20260331_124304_747.jpg

IMG_20260331_124259_884.jpg

Конкурсная праграма была насычанай: гумарэскі, мініяцюры, пантаміма,  музычныя замалёўкі і сцэнічныя пастаноўкі змянялі адна адну. Гледачы з захапленнем сустракалі нумары “Кірмаш” (Лазавічы), “Вясковая раніца” (Грыцэвічы), пантаміму “Пчолы” (Морач), байку-дыялог “Каву піць-сябе згубіць!” (Нагорнае) і шмат іншых.

IMG_20260331_124258_008.jpg

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання прайшла пры ўдзеле паважаных гасцей, шаноўнага журы фестываля: Крысціны Ігараўны Рамашка (загадчык сектара культуры Клецкага райвыканкама), Ірыны Іванаўны Мінец (дырэктар дзяржаўнай установы “Клецкі раённы цэнтр культуры”), Сяргея Казіміравіча Казлоўскага (дырэктара дзяржаўнай установы “Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка), бобка Марыны Анатольеўны (дырэктар дзяржаўнай установы “Музей гісторыі Клеччыны”, старшыня Клецкай раённай арганізацыі  Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”),  Кісель Марыі Уладзіміраўны (метадыст сектара традыцыйнага мастацтва і рамёстваў дзяржаўнай установы “Клецкі раённы цэнтр культуры”), Крыцкага Анатоля Міхайлавіча (загадчык Морацкага раённага цэнтра рамёстваў дзяржаўнай установы “Клецкі раённы цэнтр культуры”).

IMG_20260331_124254_408.jpg

Шчыры дзякуй усім удзельнікам за яскравыя выступленні, за шчырыя ўсмешкі і цудоўны настрой! Лепшыя ўдзельнікі былі адзначаны дыпломамі ў розных намінацыях. Гран-пры XIII раённага фестывалю «Клецкая рагатуха» атрымалi аматары мастацкай творчасцi Тучанскага сельскага дома культуры i Карацкага сельскага клуба-бiблiятэкi.

IMG_20260331_124250_751.jpg

 

Фестываль яшчэ раз паказаў, што Клеччына багатая на таленты, а народны гумар і творчасць здольны аб'яднаць усіх, незалежна ад узросту і прафесіі.

Арганізатары выказваюць падзяку ўсім удзельнікам, гасцям і журы за цудоўнае свята! Да новых сустрэч на “Клецкай рагатусе”!

Наш электронный адрес: kleck-rck@kleckrck.by