Клецкі раённы цэнтр культуры аб’яўляе набор дзяцей ва ўзросце ад 8 да 13 гадоў у студыю народнага мастацкага рамяства «Узор’е».
Запрашаем юных творцаў адкрыць для сябе непаўторны свет беларускіх традыцый, развіць фантазію і навучыцца ствараць сапраўдныя маленькія шэдэўры!
✨ Нашы напрамкі:
▪️ Выцінанка
▪️ Ткацтва паясоў
▪️ Традыцыйны жывапіс
👤 Кіраўнік — Казлоўскі Сяргей Казіміравіч.
📞 Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 (29) 846-84-73
68-0-19
Далучайцеся да творчасці, адкрывайце багацце беларускай культуры і захоўвайце традыцыі разам з намі!





















