RU BE EN

Электронные обращения 

 
 КЛЕЦКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ
DNz.jpg
 
 

На Клеччыне дадзены старт жніву-2026: «Зажынкі» ў ААТ «Кухчыцы» сабралі хлебаробаў і гасцей

1 ліпеня 2026 года на полі адкрытага акцыянернага таварыства «Кухчыцы» адбылося раённае свята «Зажынкі-2026», якое дало афіцыйны старт уборачнай кампаніі не толькі ў Клецкім раёне, але і ва ўсёй Мінскай вобласці. Мерапрыемства сабрала кіраўніцтва вобласці і раёна, працаўнікоў, механізатараў і шматлікіх гасцей.IMG_20260702_151333_992.jpg
IMG_20260702_151333_735.jpg

Урачыстая цырымонія пачалася роўна апоўдні з узняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Ганаровае права ўзняць сцяг было прадастаўлена пераможцу жніва мінулага года — камбайнеру ААТ «Кухчыцы» Паўлу Шуцілу.

З прывітальным словам да хлебаробаў звярнуліся старшыня Клецкага раённага выканаўчага камітэта Юрый Пятровіч Карловіч і першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вераніка Уладзіміраўна Пілецкая.

Галоўным госцем свята стаў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксей Кушнарэнка. Губернатар павіншаваў працаўнікоў палёў з пачаткам жніва, пажадаў багатага ўраджаю і адзначыў, што аграрыям Міншчыны трэба будзе ўбраць збожжавыя і зернебабовыя культуры на плошчы больш за 500 тысяч гектараў. Для гэтага падрыхтавана амаль 1500 камбайнаў і больш за 1,5 тысячы механізатараў. Паводле прагнозаў, у Мінскай вобласці плануюць сабраць ад 2,7 да 3 мільёнаў тон зерня.

У знак павагі да працы хлебаробаў удзельніцы свята ў нацыянальных касцюмах паднеслі кіраўнікам вобласці і раёна караваі хлеба-солі.

IMG_20260702_151334_022.jpg
 
Асаблівую атмасферу святу надало тэатралізаванае дзейства з удзелам жнеек. Па старажытнай беларускай традыцыі, жанчыны з сярпкамі, іконай і грамнічнай свечкай прайшлі да краю поля, дзе зажалі першыя сімвалічныя снапы. Абрад суправаджаўся народнымі песнямі і прымаўкамі. Побач з працаўнікамі поля знаходзілася ікона Божай Маці «Спарыцельніца хлябоў» — дар Мітрапаліта Веніяміна. «Зажынкі», нагадаў Аляксей Кушнарэнка, — гэта не проста рытуал, а напамін аб тым, што хлеб — святыня.IMG_20260702_151333_866.jpg.IMG_20260702_151333_146.jpg
 
Па добрай традыцыі, першыя зажыначныя снапы былі ўрачыста ўручаны старшыні Мінскага аблвыканкама, старшыні Клецкага райвыканкама і кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў раёна, як сімвал будучага багатага ўраджаю.
 IMG_20260702_151333_307.jpgIMG_20260702_151333_976.jpg

Галоўныя героі жніва — камбайнеры — таксама не засталіся без увагі. Ад імя раёна і гаспадаркі ім уручылі караваі, выпечаныя мясцовымі гаспадынямі, і хлебны квас, каб работа спорылася, а сілы не ўбывалі.

Старшыня ААТ «Кухчыцы» Сяргей Паўлавіч Здрок афіцыйна даклаў аб гатоўнасці экіпажаў да ўборкі ўраджаю 2026 года і запэўніў, што хлеб будзе ўбраны своечасова і без страт. Атрымаўшы блаславенне ад старшыні райвыканкама, камбайны ўзялі старт, адправіўшыся ў палі пад легендарны марш «Развітанне славянкі». Губернатар асабіста ацаніў работу тэхнікі, праехаўшы па полі з азімым ячменем у адным экіпажы з рэкардсменам Паўлам Шуцілам. IMG_20260702_151334_043.jpgIMG_20260702_151333_145.jpg

Завяршылася святочнае мерапрыемства канцэртнай праграмай і частаваннем усіх прысутных свежым духмяным караваем. «Зажынкі» ў Клецкім раёне сталі яркім стартам уборачнай кампанii ў Мінскай вобласці, напоўніўшы сэрцы земляробаў надзеяй на годны ўраджай.

Наш электронный адрес: kleck-rck@kleckrck.by