ХХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
“Маладзечна - 2023” запрашае!
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна - 2023” адбудзецца сёлета ў дваццаць другі раз. Канцэпцыя гэтага творчага форуму заснавана на агульнанацыянальным культурным свяце, накіраваным на далучэнне нацыянальных каштоўнасцей беларускай культуры, развіццё музычнага і песеннага мастацтва беларускіх аўтараў, захаванне беларускай мовы і папулярызацыю творчасці беларускіх кампазітараў і паэтаў, аб’яднанне творчых сіл, пераемнасць пакаленняў.
Лейтматывам урачыстай падзеістане аб’яўлены Год міру і стварэння. Гэта тэма знойдзе сваё адлюстраванне ў мерапрыемствах розных жанраў і накірункаў, цікавых і захапляльных пляцоўках. Атмасфера фестывалю будзе прасякнута духам творчасці і нацыянальнай самасвядомасці. На галоўных гарадскіх пляцоўках 9 – 10 чэрвеня адбудуцца шматлікія творчыя сустрэчы, цікавыя выставы, тэатральныя пастановы і самае галоўнае – конкурсмаладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
9 чэрвеня
Упершыню у рамках фестывалю ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі 9 чэрвеняў 12.00адкрыецца выстава галаграм “Паэзія музейных каштоўнасцей”.
“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына...”. Гэта больш за 350 тысяч прадметаў асноўнага фонду, якія захоўваюцца у фондах музеяў Мінскай вобласці. Галоўная мэта праекта – прадэманстраваць рарытэты – самае каштоўнае і цікавае, каб кожны з наведвальнікаў выстаўкі памятаў пра сваю багатую гістарычную і культурную спадчыну і ганарыўся тым, што стварылі нашы продкі. У паэзіі беларускіх паэтаў шмат радкоў, прысвечаных беларускім каштоўнасцям, выбраныя з іх стануць эпіграфамі да кожнага экспаната выстаўкі.У век высокіх тэхналогій адкрываецца магчымасць стварыць дакладны аптычны вобраз музейнай каштоўнасці пры дапамозе ГАЛАГРАМЫ. На выставе будуць прадэманстраваны 28 музейных прадметаў разам з іх галаграмамі. Атрымаецца магчымасць параўнаць арыгінал з яго аптычнай копіяй.Наведаць выставу можна будзе на працягу чэрвеня.
Месцам прыцяжэння стане вуліца Прытыцкага, пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма”, дзе распачне сваю работу выстава “Міншчына – сэрца Беларусі” . Экспазіцыя адлюструе адзінства гісторыі і сучаснасці. Гасцей свята чакае тэматычныя інтэрактыўныя зоны, прадстаўленыя рэгіёнамі Мінскай вобласці. Выстава дэкаратыўна-прыкладного мастацтва майстроў з Мінскай, Магілеўскай, Гродзенскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей, г.Мінска, гасцей з Расійскай Федэрацыі (Маскоўскай, Уладзімірскай, Ніжагародскай і Смаленскай абласцей, Калінінскага раёна г.Санкт-Пецярбурга і Рэспублікі Мардовія). Адметным ушанаваннем літаратурнай спадчыны, якую беларусы будуць адкрываць для сябе бясконца, стане жывое ўвасабленне твораў, якія ўражваюць сваёй яскравасцю і глыбінёй. Можна будзе пабачыць выступленні народных тэатраў Мінскай вобласці па творам класікаў беларускай літаратуры. Праз слова, песню гледачы не толькі змогуць далучыцца да высокай класічнай літаратуры, але і раскрыць невядомыя старонкі айчыннай гісторыі.
Адно з традыцыйных і вельмі чаканых мерапрыемстваў, якое праходзіць у рамках фестывалю – “Горад майстроў”. Маладзечанцы і шматлікія госці лічаць сваім абавязкам наведаць гэту выставу-кірмаш. Майстры і рамеснікі – маладзечанцы і прыезджыя з усіх гарадоў нашай краіны прадставяць свае цудоўныя вырабы – сувенірную прадукцыю, прысвечаную 85-годдзю Мінскай вобласці.
Аматары музычнага мастацтва збяруцца ў канцэртнай зале Палаца культуры ў 18.00 на творчым вечары “Добрыя людзі”кампазітара Алега Елісеенкава.
Маладзечанская зямля падаравала свету мастацтва шмат талентаў. Прадстаўленая праграма – чарговае сведчанне гэтаму факту. З-пад клавіш маэстра, які вырас ў Маладзечне, выйшлі песні для ансамбля “Сябры”, Алесі, Ірыны Дарафеевай, большасць кампазіцый з рэпертуару Аляксандра Саладухі.
У канцэпцыі шоу – сустрэча з “добрымі людзьмі”, на канцэрце прагучаць музычныя кампазіцыі і песні ўраджэнцаў Маладзечанскай зямлі, унікальныя па разнастайнасці форм, тэм і вобразаў. Упрыгожаннем свята стануць выступленні артыстаў беларускай эстрады.
У 20.30 адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Міхаіла Якаўлевіча Фінберга.
За трыццаць гадоў маэстра разам з Заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”рабіў усё, каб фестываль у Маладзечне набыў маштабнае гучанне. Міхаіл Якаўлевіч стаяў ля вытокаў фестывалю, а яго аркестр стаў своеасаблівым брэндам форуму. Сёння фестываль выконвае важную місію па захаванні беларускай музычнай спадчыны.Безумоўна, плённая, шматгранная дзейнасць народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Якаўлевіча Фінберга заслугоўвае самай высокай ацэнкі і ўдзячнага прызнання беларускай грамадскасці, а Нацыянальны фестываль напоўнены духам памяці яго стваральніка.
Урачыстае адкрыццё песенна-музычнага форуму адбудзецца ў 21.00 на сцэне летняга Амфітэатра. Жыхары і госці Маладзечна змогуць пабачыць канцэрт “Все звезды сошлись” з удзелам артыстаў тэлевізійных праектаў “Х-Фактар”, “Фактар.BY” у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”.Мастацкі кіраўнік, галоўны дырыжор – Максім Рассоха.
Канцэрт мае незвычайны фармат – удзельнікі праграмы, маладыя таленты пераносяцца ў эпоху Беларусі розных часоў. Пражыўшы маленькую гісторыю кожнага з часу, героі вернуцца ў сучасны свет з усведамленнем важнасці і гонару да гісторыі сваёй краіны.
10 чэрвеня
З першага фестывалю адной з галоўныхпадзей праграмы традыцыйна застаецца Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Нязменнымі з’яўляюцца і яго мэты: далучэнне да нацыянальных каштоўнасцей беларускай культуры, прапаганда роднай мовы і папулярызацыя твораў беларускіх кампазітараў і паэтаў, раскрыццё і падтрымка маладых талентаў.
У конкурсе прымаюць удзел маладыя спевакі, якія прафесійна займаюцца вакалам з ранніх гадоў, амаль усе маюць музычную адукацыю, яны з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі абласных, раённых і гарадскіх канцэртных праграм, дабрачынных мерапрыемстваў, лаўрэатамі як міжнародных, так і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.
Лепшы з канкурсантаў становіцца ўладальнікам Гран-пры – прыза імя Уладзіміра Мулявіна. За права атрымаць запаветную ўзнагароду будуць змагацца 21 удзельнік з 6 абласцей і горада Мінска.
Канцэртная зала Палаца культуры запрашае гасцей фестывалю на ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які пройдзе ў 11.30пад фанаграму “-1”. А ўжо III тур распачнецца ў 15.30на сцэне Палаца культуры ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга” пад кіраўніцтвам Максіма Рассохі.
Напрыканцы мерапрыемства будуць аб’яўлены імёны пераможцаў. Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу пройдзе на сцэне летняга Амфітэатра падчас канцэрта-закрыцця.
Музыка – універсальная мова эмоцый, залаты ключ да сэрца чалавека. Майстэрства гульні на саксафоне, любімыя джазавыя мелодыі, запальныя рытмы – ўсё гэта чакае жыхароў і гасцей святочнага Маладзечна на Цэнтральнай плошчы ў 12.00, дзе адбудзецца канцэртная праграма “Свята саксафона” лаўрэатаў IV Рэспубліканскага адкрытага фестывалю-конкурсу.
Фестывальная праграма прадугледжвае арганізацыю работы шматлікіх пляцовак з удзелам творчых калектываў, выканаўцаў і майстроў не толькі Маладзечанскага рэгіёну і Мінскай вобласці, але і іншых абласцей Беларусі і нават Расійскай Федэрацыі. Так, на Цэнтральнай плошчы горада пройдзе канцэрт “Міншчына яднае” творчых калектываў Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей і г.Мінска, а таксама калектываў з Расійскай Федэрацыі: Смаленскай, Ніжагародскай, Бранскай абласцей і Калінскага раёна г.Санкт-Пецярбурга і Рэспублікі Мардовія.Пачатак мерапрыемства ў 15.00.
У летнім Амфітэатры ў 21.00 пройдзе гала-канцэрт закрыцця «Любімыя песні. Спяваем разам» ХХI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”.
Жыхары і госці горада змогуць атрымаць асалоду ад канцэрта з удзелам артыстаў беларускай эстрады, сучасных маладых выканаўцаў. Праграма пройдзе ў фармаце народнага караоке, дзе ўсе кампазіцыі будуць дублявацца бягучым радком на экранах.Музычны матэрыял – сучасныя і народныя песні, а таксама хіты мінулых гадоў у сучасным гучанні.
Падчас канцэрта адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні “Маладзечна – 2023 ”.
У разнапланавую праграму фестывалю таксама ўключаны шэраг новых мерапрыемстваў на Цэнтральнай плошчы горада, сярод якіх вячэрні паказ мастацкіх фільмаў пад адкрытым небам “Магія начы”(9 чэрвеня, 23.00 – 02.00). Плануецца паказ фільмаў: “Белыя росы”, “Белыя росы – 2”.
Другі дзень форуму завершыцца маладзёжнай дыскатэкай “ФэстМ” на Цэнтральнай плошчы з удзелам DJJeneva і Рэтра Вуман Трыо “Розовые розы”(10 чэрвеня, 23.00 – 02.00).
Больш інфмармацыі на сайце Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” festyval.by